У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка, адкуль збегла група дзяцей

Источник материала:  
04.01.2018 17:08 — Разное
У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка, адкуль збегла група дзяцей
Здымак з архіву.

У Светлагорску звольнілі выхавацеля дзіцячага садка № 21, адкуль збеглі трое хлопчыкаў ва ўзросце 3-4 гадоў, інфармуе БЕЛТА. Здарэнне адбылося ўвечары 3 студзеня. Знікненне дзяцей заўважылі іх бацькі, якія прыйшлі іх забіраць. На трывозе быў падняты ўвесь асабовы склад мясцовай міліцыі. Аднак не прайшло і гадзіны, як міліцыянеры знайшлі хлопчыкаў у дызель-цягніку, які ішоў да Жлобіна. У той жа дзень іх вярнулі ў Светлагорск і перадалі бацькам.

Вымову атрымаў адзін чыноўнік — начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Па выніках расследавання, якое праводзіць спецыяльна створаная камісія, будзе прынятае рашэнне, ці адпавядае сваёй пасадзе загадчык дзіцячага садка. Адзначаецца, што выхавацеля звольнілі па дэкрэце № 5 ад 15 снежня 2014-га “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.

Здарэнне пракаментаваў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён звярнуў увагу на найгрубейшае парушэнне педагагічнымі работнікамі сваіх службовых абавязкаў, на фармальнае стаўленне да бяспечнага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, адсутнасць належнага кантролю кіраўніка і выхавальніка. З мэтай выключэння падобных выпадкаў у будучыні, Мінадукацыі накіравала ў аблвыканкамы, райвыканкамы, у Мінгарвыканкам ліст, які мае назву “Аб узмацненні адказнасці за стварэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці выхаванцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі”.

←Паводок затопил восемь подворий в Рогачеве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика