У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд 37-гадовай даўніны
26.12.2017 10:59
—
Разное
Фота: sb.by
Тэмпературны рэкорд 37-гадовай даўніны пабіты 25 снежня ў Брэсце, піша "СБ. Беларусь сегодня".
Па словах намесніцы начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Святланы Рыбаковай, у 2015 годзе снежань у цэлым быш нават цяплейшчы, чым сёлета. Але быў пераадолены рэкорд дня. У Брэсце паветра прагрэлася да 9,1 градуса цяпла — што на 0,9 градуса вышэй за ранейшы рэкорд. Папярэдні максімум тэмпертуры быў зафіксаваны таксама ў Брэсце 25 снежня 1980 года.
На гэтым тыдні, па словах сіноптыкаў, захаваецца дастаткова цёплае для снежня надвор'е. Чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. А вось снегу і маразоў пакуль не чакаць не варта.