85-гадовая пенсіянерка на Століншчыне адбілася ад рабаўнікоў

Источник материала:  
26.12.2017 11:21 — Разное
85-гадовая пенсіянерка на Століншчыне адбілася ад рабаўнікоў
Фота: БЕЛТА

85-гадовая пенсіянерка са Століншчыны адбілася ад двух рабаўнікоў, перадае БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Здарэнне адбылося 24 снежня каля гадзіны ночы ў вёсцы Хотамель. Два мужчыны выбілі шыбу і і забраліся ў дом мясцовай жыхаркі. Адзін са зламыснікаў меў на галаве маску з панчохі. Мужчыны спрабавалі забраць грошы ў састарэлай гаспадыні. Але пенсіянерка аказала супраціў рабаўнікам. Адзін з нападнікаў здолеў  уцячы.

Следчыя выявілі, што зламыснікамі былі непрацуючыя аднавяскоўцы — аднаму 22, другому 23 гады. Падчас рабавання яны былі нецвярозымі.

Мужчын затрымалі. На іх пачалі крымінальную справу за замах на рабаванне.

←У Беларусі пабіты тэмпературны рэкорд 37-гадовай даўніны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика