На лесапільні пад Бабруйскам дошка наскрозь прабіла рабочага
27.11.2017 14:07
—
Разное

Фота: tut.by
Дапаможнага рабочага на лесапільні ў вёсцы Бярозавічы пад Бабруйскам наскрозь прабіла дошкай. Як піша tut.by, здарэнне адбылося 22 лістапада.
Мяркуецца, што падчас працы дошка вылецела з пілы суседняй піларамы. Яна наскрозь працяла 43-гадовага бабруйчаніна ў раёне грудной клеткі.
У каментары журналістам афіцыйная прадстаўніца абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Аксана Салянюк заявіла: "Усе абставіны справы высвятляюцца, прызначаныя экспертызы".
Пацярпелы мужчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за парушэнне правілаў аховы працы.