У Мінску на пажары выратавалі жанчыну і эвакуявалі восем чалавек
Фота: mchs.gov.by
У Мінску 25 лістапада супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях выратавалі на пажары жанчыну.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у суботу незадоўга да 20-й гадзіны ратавальнікі атрымалі паведамленн пра дым з акна кватэры на вуліцы Чыгладзэ ў сталіцы.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі не заўважылі знешніх прыкметаў пажару. Пазней высветлілася, што ў кватэры на трэцім паверсе жылога дома загарэлася кухонная маёмасць.
Работнікі МНС выратавалі гаспадыню кватэры, якую знайшлі на падлозе ў пакоі. З папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" яе шпіталізавалі ў гарадскую лякарню. З кватэраў, размшчаных вышэй, ратавальнікі эвакуявалі восем чалавек, у тым ліку адно дзіця.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што ён узнік ад кароткага замыкання мультываркі.
Агнём пашкоджаная маёмасць у кухні, закураная кватэра.