Шэсць чалавек былі шпіталізаваныя пры ДТЗ у Брэсце

Источник материала:  
27.11.2017 11:13 — Разное
Шэсць чалавек былі шпіталізаваныя пры ДТЗ у Брэсце
Фота: gaibrest.by

У ноч на 27 лістапада ў Брэсце адбылося страшнае ДТЗ  на скрыжаванні вуліцаў 28 ліпеня і Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Папярэднюю інфармацыю пра інцыдэнт паведамляе gaibrest.by. 31-гадовы брэстаўчанін на аўтамабілі "Аўдзі А6" ехаў ад вуліцы Піянерскай у бок вуліцы 28 ліпеня. Яго аўтамабіль сутыкнуўся з "Фальксвагенам Пасатам", якім кіраваў 22-гадовы жыхар Брэста. "Фольксваген" ехаў па вуліцы 28 ліпеня і рабіў левы паварот на дазвольны сігнал святлафора.

Прэс-служба МНС удакладняе, што пасля бакавога сутыкнення аўтамабіляў "Аўдзі А6" урэзаўся ў слуп вулічнага асвятлення. 

Пры здарэнні атрымалі траўмы кіроўца і два пасажыры "Аўдзі А6", а таксама кіроўца і дзве дзяўчыны, якія ехалі ў "Фальксвагене Пасаце". Усіх іх шпіталізавалі ў лякарню. 

Паводле інфармацыі МНС, для таго, каб дастаць людзей з "Аўдзі А6", давялося выкарыстоўваць спецінструмент. 

←Скачок зарплат обеспечат бухгалтерские манипуляции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика