Мінскія ратавальнікі дапамаглі хлопчыку, які захрас паміж дрэваў
22.11.2017 11:57
—
Разное

Кадр з відэа
Увечары 21 лістапада мінскіх ратавальнікаў выклікалі на дапамогу хлопчыку, які захрас каленам паміж двух дрэваў, паведамляе прэс-служба МНС.
Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі высветлілі, што пяцігадовы хлопчык, гуляючы з бацькамі, па неасцярожнасці засунуў правую нагу паміж дрэвамі. Дастаць нагу самастойна хлопчык не змог.
Работнікі МНС выратавалі дзіця пры дапамозе спецыяльнага інструменту.
Хлопчык проы здарэнні не пацярпеў, медыцынская дапамога яму не спатрэбілася.