За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 19 пажараў: 2 чалавекі загінулі
18.11.2017 10:30
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
За мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 19 пажараў, на якіх загінулі 2 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МНС, адно здарэнне са смяротным вынікам зарэгістраванае ў Віцебскай вобласці — у ноч на суботу гарэў жылы дом у вёсцы Смародзіна Лёзненскага раёна. На месцы пажару знайшлі труп гаспадара дома, мужчыны 1964 года нараджэння.
Яшчэ адзін пажар, які забраў жыццё чалавека, здарыўся ў дачным доме ля вёскі Наваселле пад Мінскам. Загінуў гаспадар дома. Прычына пажару высвятляецца.
У Барысаве здарылася ўзгаранне, падчас якога пацярпеў адзін чалавек: загарэлася бытоўка. Мужчына, які там знаходзіўся, атрымаў апёкі 1-2 ступені 50% цела.