Касір выдала мужчыну лішнія 9000 рублёў пры абмене грошай
09.11.2017 20:54
—
Разное
![Касір выдала мужчыну лішнія 9000 рублёў пры абмене грошай](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1510254035248765.jpg)
Фота: tut.by
Інцыдэнты, калі касіры ў банку выдаюць наведнікам лішнія грошы, у Беларусі здараюцца з зайздроснай перыядычнасцю. Чарговы з іх адбыўся ў Гомелі, піша tut.by.
Пры абмене 30 тысяч расійскіх рублёў на беларускія касірка памылілася: яны выдала кліенту лішнія 9000 рублёў (больш за 4500 долараў). Інцыдэнт адбыўся яшчэ 19 кастрычніка, але распавесці пра яго супрацоўнікі банка вырашылі толькі цяпер.
Мужчыну шукаюць банкіры і міліцыя. Тых, хто пазнаў мужчыну на фота, просяць паведаміць па тэлефонах: +375 29 391-32-06, +375 29 608-96-02 або 102.