Мінскія мытнікі знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы
04.11.2017 11:56
—
Разное
Фота: minsk2.customs.gov.by
Супрацоўнікі мытні “Мінск-2” знайшлі насенне канопляў у дзіцячай бразготцы. Як паведамляецца на сайце арганізацыі, падчас кантролю міжнарожных паштовых адпраўленняў трапілася пасылка з Украіны, якая адрасавалася жыхару Гомельскай вобласці. У суправаджальных дакументах на пасылку было сказана, што ў ёй знаходзіцца бразготка. Аднак цацка не грымела і толькі глуха пастуквала.
Пасылку вырашылі праверыць. Супрацоўнікі мытні ўскрылі бразготку, а ў ёй знайшлі 5 колбаў з насеннем каноплі. На кожнай колбе быў надпіс, які менавіта від насення там змешчаны.
За год на мытні “Мінск-2” спынілі 23 спробы перасылкі насення канопляў і 2 спробы перасылкі галюцынагенных грыбоў. Яны належаць да раслінаў, з якіх вырабляюць наркотыкі і псіхатропы.