Мужчына выпадкова зняў на відэа маланку, якая ледзь не трапіла ў яго
02.11.2017 20:52
—
Разное
![Мужчына выпадкова зняў на відэа маланку, якая ледзь не трапіла ў яго](http://www.21.by/pub/news/2017/11/1509648395395675.jpg)
Фота: скрыншот з відэа
Мужчына выпадкова зняў на відэа маланку, якая ледзь не трапіла ў яго. Здарэнне адбылося ў Аўстраліі. Мужчына знаходзіўся ў гатэлі і вырашыў зняць навальніцу. Ён не чакаў, што сам апынецца ў небяспецы. На шчасце, удар прыняў слуп пад балконам. “У прыроды былі іншыя планы”, — цытуе словы шчаслівага аўтара відэа ria.ru.