Суддзю КХЛ Паўла Камарова знайшлі ў аэрапорце "Шарамеццева" з прабітай галавой
Павел Камароў. Фота: www.sport-express.ru
Арбітра Кантынентальнай хакейнай лігі Паўла Камарова знайшлі з чэрапна-мазгавой траўмай на ўзлётна-пасадачным полі ў аэрапорце "Шарамеццева". Камарова знайшоў кіроўца аўтобуса, які падвозіў пасажыраў да самалёта.
Пагрозы жыцця суддзі няма, але ў бліжэйшыя месяцы ён не зможа абслугоўваць матчы КХЛ. Цяпер арбітр знаходзіцца ў шпіталі, паведаміў галоўны суддзя лігі Аляксей Анісімаў.
26 кастрычніка Камароў ў якасці галоўнага арбітра працаваў на матчы паміж рыжскім "Дынама" і омскім "Авангардам". Гульня скончылася перамогай рыжан ў авертайме — 1:0.
У раёне 15:00 у пятніцу, 27 кастрычніка, самалёт з Рыгі з галоўным арбітрам і яго калегам Сяргеем Бяляевым прызямліўся ў Маскве. як піша "Спорт-Экспресс", Бяляеў накірваўся ў горад, а Камароў рыхтаваўся вылецець у Ніжні Ноўгарад рэйсам праз паўтары гадзіны. Жонка суддзі Кацярына некалькі разоў стэлефаноўвалася з мужам, і той сказаў, што пасля сустрэчы з іншым вядомым арбітрам Сяргеем Кулаковым у бізнес-зале каля 16:10 ён прайшоў на пасадку.