Новае футбольнае поле са штучным пакрыццём адкрыюць у кастрычніку ў Каложскім парку

Источник материала:  
25.09.2017 11:01 — Разное

Новае поле са штучным газонам да Дня горада адкрыць не паспелі. Вінаватае надвор’е і шэраг іншых фактараў. Новы спартыўны аб’ект плануецца здаць у кастрычніку, распавядае hrodna.life.


Будаўніцтва поля са штучным пакрыццём пачалося ў жніўні на базе футбольнага клуба «Нёман», што ў Каложскім парку. Яго будаўніцтва падтрымліваюць гарадскія ўлады, Беларуская і Міжнародная Федэрацыі футбола.

Бетонную пляцоўку накрылі сучасным штучным пакрыццём памерам 60×40. Плануецца, што побач з полем з’явяцца трыбуны. На новым футбольным полі змогуць трэніравацца як пачаткоўцы, так і прафесіяналы. Магчыма, пляцоўка будзе даступная і для жыхароў горада, на платнай аснове.



Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ).

Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.

←Пад Гроднам сын спаліў бацьку ў адрыне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика