У Наваполацку грузавік са звадкаваным газам урэзаўся ў дрэва

Источник материала:  
23.08.2017 10:00 — Разное

Фота: mchs.gov.by

Грузавік са звадкаваным газам трапіў у аўтаварыю ў Наваполацку. ДТЗ адбылося каля 19-й гадзіны 22 жніўня, паведамляе прэс-служба МНС

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, пабачылі, што гарыць кабіна аўтамабіля.

Выявілася, што грузавы аўтамабіль "Маз-Ман" з паўпрычэпам-цыстэрнай урэзаўся ў дрэва. Кіроўца патлумачыў, што яго падрэзаў легкавік. Пасля гэтага грузавік з'ехаў на раздзяляльную паласу і трапіў у аварыю.

Кіроўцу шпіталізавалі ў лякарню з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Да цыстэрны агонь удалося не дапусціць.

←На отключение воды и света минчане cмогут пожаловаться чат-боту (но не больше 20 раз в час)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика