У Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк 18-гадовы хлопец

Источник материала:  
30.06.2017 09:08 — Разное
У Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк 18-гадовы хлопец
Фота: ex-press.by

Увечары 29 чэрвеня ў Смалявіцкім раёне падчас следчага эксперыменту ўцёк падазраваны, піша ex-Press.by. Хлопцу 18 гадоў, ён жыхар Жодзіна. Яго прыкметы: кароткая стрыжка, апрануты ў карычневыя штаны і чорную куртку. 

Увечары ў чацвер міліцыянты абыходзілі дамы ў Смалявіцкім раёне і апытвалі людзей. У сацсетках паведамлялася, што пры апытанні праваахоўнікі казалі, быццам на руцэ ўцекача застаўся бранзалет ад кайданкоў.

На пад'ездзе да Жодзіна і выездзе з горада супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы даглядалі ўсе аўтамабілі. Відавочцы кажуць, што чарга з аўтамабіляў у абодва бакі расцягнулася на кіламетры, час чакання ў чарзе складаў да паўгадзіны, а то і больш. 
 
Паводле інфармацыі tut.by, а 22-й гадзіне кардоны міліцыі каля Жодзіна былі знятыя. Ці ўдалося злавіць уцекача, не паведамляецца.

←Год с новыми деньгами. Как белорусы пережили деноминацию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика