У Барысаве індывідуальная прадпрымальніца ашукала 7 чалавек
13.01.2017 17:05
—
Разное
Здымак з архіву.
У Барысаве індывідуальную прадпрымальніцу падазраюць у здзяйсненні махлярскіх дзеянняў у сферы турыстычных паслуг. Па заявах грамадзян у яе адносінах распачалі некалькі крымінальных спраў.
Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, на працягу мінулага года індывідуальная прадпрымальніца ашукала 7 чалавек. Яна ўзяла ў іх каля 14500 беларускіх рублёў у якасці аплаты за пакупку турпуцёвак, але выкарыстала іх на свае патрэбы, абавязацельствы выконваць не збіралася.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства, здейсненае паўторна" (ч. 2 арт. 209 КК). Следчыя высвятляюць усе абставіны гэтай справы, праводзяцца следчыя дзеянні. Праваахоўнікі працягваюць шукаць людзей, якія пацярпелі ад дзеянняў ІП.