У Мілане бежанцы з Паўночнай Афрыкі збілі і абрабавалі турыста з Беларусі

Источник материала:  
13.01.2017 17:19 — Разное
У Мілане бежанцы з Паўночнай Афрыкі збілі і абрабавалі турыста з Беларусі
Фота: riscattonazionale.it

У Мілане каля дзясятка бежанцаў з Паўночнай Афрыкі збілі і абрабавалі 22-гадовага турыста з Беларусі. Як піша riscattonazionale.it, здарэнне адбылося каля 4-й гадзіны раніцы 12 студзеня. Малады чалавек ішоў з аднаго з бараў у гасцініцу, але па дарозе на яго напалі рабаўнікі. Яны білі беларусы рукамі і нагамі, забралі 100 еўра, якія знайшлі ў пацярпелага.

Хлопец сам выклікаў хуткую, яго адвезлі ў бальніцу. Паліцыя расследуе здарэнне, але зламыснікаў пакуль не знайшла. Адзначаецца, што падобныя выпадкі адбываліся і раней.

←У Барысаве індывідуальная прадпрымальніца ашукала 7 чалавек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика