За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек
09.12.2016 13:03
—
Разное
Фота: БЕЛТА
За суткі галалёдныя траўмы ў Мінску атрымалі 78 чалавек. Менавіта столькі людзей звярнуліся па меддапамогу ва ўстановы аховы здароўя. Пра гэта паведаміў БЕЛТА старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч. Паводле яго слоў, звычайна ў зімовы перыяд за суткі рэгіструецца 35-40 зваротаў.
Юркевіч адзначае, што сезоннае павелічэнне выпадкаў траўмавання звязанае са складанымі ўмовамі надвор'я. "Цяжкіх траўмаў не было, большасць пацыентаў атрымалі амбулаторную дапамогу, 25 пацярпелых шпіталізавалі", — кажа старшыня камітэта.
Як вядома, раніцай 8 снежня ў Мінску прайшоў ледзяны дождж, з-за чаго на дарогах і тратуарах утварылася галалёдзіца.