У Мінску “Сітраен” перакуліў машыну хуткай, магчымыя ахвяры (фота)
06.11.2016 14:51
—
Разное

Фота: forum.onliner.by
Страшная аварыя адбылася ў цэнтры Мінска ў нядзелю 6 лістапада. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на відавочцаў здарэння, на перакрыжаванні вуліц Багдановіча і Камуністычнай “Сітраен” урэзаўся ў машыну хуткай дапамогі. Машына хуткай дапамогі перакулілася, яна разбіта ўшчэнт.
Магчыма, ёсць загінулыя.
На месца здарэння прыбылі некалькі машын хуткай дапамогі і аўтамабіль МНС.