Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе шклянкай разбілі брыво
![Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе шклянкай разбілі брыво](http://www.21.by/pub/news/2016/10/1477549003797903.jpg)
Фота: Holiday.by
Спеваку Віктару Каліне ў Бярозе (Брэсцкая вобласць) шклянкай разбілі брыво. Здарылася гэта ў гасцінічным нумары пасля канцэрту, у якім ён удзельнічаў разам з расійскімі выканаўцамі шансона. Як распавёў Каліна ў каментары газеце "СБ. Беларусь сегодня", у нумары ён адпачываў разам з Уладзімірам Чарняковым і Евай Амуравай. Яны прынеслі шампанскае і віно, а беларускі спявак замовіў піва.
"Вечар пачаўся душэўна, але потым Уладзімір і Ева пасварыліся, сталі з кулакамі кідацца адзін на аднаго, — распавядае Віктар Каліна. — Ева ў запале схапіла шклянку і кінула ёй ва Уладзіміра, але памылілася і патрапіла мне ў галаву. Рассяканне было страшнае, проста да косткі. Я пачаў іх разнімаць, завязалася бойка, прыехалі міліцыя, "хуткая", мне наклалі 6 швоў...". Паводле слоў спевака, заяву ў міліцыю ён не пісаў, але са згаданымі расійскімі выканаўцамі вырашыў больш не працаваць, паколькі яны яго "падставілі".
Таксама ў шэрагу інтэрв'ю Каліна падае супярэчлівую інфармацыю пра аўтааварыю ў Бярозе. Нібыта, аўтамабіль, у якім яго падвозілі, сутыкнуўся з фурай.