У Гомельскім раёне 17-гадовы хлопец зарэзаў і абрабаваў настаўніцу

Фота: Следчы камітэт
17-гадовы жыхар вёскі Шарпілаўка (Гомельская вобласць) падазраецца ў забойстве 43-гадовай аднавяскоўкі ― настаўніцы мясцовай школы. Злачынства адбылося ўвечары 17 кастрычніка. Падлетак нападпітку пранік ў двор да жанчыны, дачакаўся, калі яна выйдзе з хаты і некалькі разоў ударыў яе нажом. Настаўніца памерла на месцы.
Цела загінулай было знойдзена на наступную раніцу. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце забойства, здзейсненага з асаблівай жорсткасцю. Па асноўнай версіі следства, злачынства здзейснена з карыслівых меркаванняў. Падазраваны быў затрыманы на працягу некалькіх гадзінаў. Зараз з ім працуюць следчыя, ― паведаміла прадстаўніца СК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Следчыя знайшлі і канфіскавалі нож, якім, як мяркуецца, было здзейсненае злачынства. Разам з пошукам доказаў следчыя высвятляюць прычыны і ўмовы, якія прывялі да забойства.