Мінская міліцыя шукае раварыста, які пабіўся з сямейнай парай
13.10.2016 08:28
—
Разное
Крымінальны вышук Першамайскага раёна Мінска шукае раварыста, які падазраецца ў хуліганстве. Інцыдэнт здарыўся яшчэ 12 верасня. Увечары, каля 18:10, у раёне станцыі метро "Парк Чалюскінцаў" раварыст не падзяліў тратуар з сямейнай парай, якая выходзіла з падземнага пераходу.
Усё пачалося з таго, што раварыст нагадаў мужу і жонцы пра святы абавязак пешахода глядзець па баках. А потым, калі пачаўся "канфлікт на словах", ён некалькі разоў ударыў мужчыну па твары.
Прыкметы падазраванага: выглядае на 30-35 гадоў, шчыльнага целаскладу. Быў апрануты ў бейсболку чорнага колеру, чырвоную майку, шорты чорнага колеру. Рухаўся на невялікім ровары "STELS" сіняга колеру.