У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру

Здымак з архіву.
У Мінску маці першакласніцы збіла медсястру. Здарэнне адбылося ў адной з школ Фрунзенскага раёна. Жанчыну абурыў планавы агляд на педыкулёз і тое, што яе дзіця таксама аглядалі, а ёй нічога пра гэта не паведамілі.
Як піша газета "СБ. Беларусь сегодня", маці школьніцы спачатку патрабавала звальнення медсястры ў мясцовай паліклініцы. Але ёй патлумачылі, што на падобны агляд дазвол бацькоў не патрабуецца. На наступны дзень жанчына прыйшла ў школу, уварвалася ў кабінет медсястры і зачыніла на ключ дзверы. Яна накінулася на медработніцу, схапіла яе за валасы, абражала, пагражала. Нейкім цудам пацярпелая вырвалася з кабінета, а настаўнікі выклікалі міліцыю.
У паліклініцы кажуць, што за ўсе гады працы такіх выпадкаў не было. Там спадзяюцца, што паводзіны маці першакласніцы не застануцца безпакаранымі. У медсястры зафіксаваныя цялесныя пашкоджанні, у яе былі вырваныя валасы. Дзяўчына ўжо напісала заяву ў міліцыю.