Фотарэпартаж з пажару ў Асмалоўцы ў доме, у якім адкрываў кавярню Кіркораў

Источник материала:  
12.09.2016 12:53 — Разное
Фотарэпартаж з пажару ў Асмалоўцы ў доме, у якім адкрываў кавярню Кіркораў
Фота: mchs.gov.by

Пажар адбыўся раніцай 12 верасня ў Мінску ў мікрараёне Асмалоўка ў двухпавярховым жылым доме па вуліцы Камуністычная, 20. Узгаранне адбылося ў адной з кватэр на другім паверсе. Па словах гаспадароў, з тэлевізара раптоўна пайшоў дым. Яны выйшлі з кватэры і патэлефанавалі ратавальнікам. Пажар быў хутка ліквідаваны.

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінска, 81-гадовага гаспадара кватэры, у якой адбыўся пажар, шпіталізавалі, медыкі плануюць "дэталёва ацаніць стан яго здароўя".

Сайт sputnik.by дадае, што ў будынку, дзе адбыўся пажар, знаходзіцца вядомы буцік-кавярня Phood 4 you, Phill 4 you, на адкрыццё якога прыязджаў Філіп Кіркораў.

←В матчах 2-го тура чемпионата Беларуси по мини-футболу был забит 51 мяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика