У мінскім метро затрымалі студэнтку — знайшлі патрон
05.09.2016 20:45
—
Разное
![У мінскім метро затрымалі студэнтку — знайшлі патрон](http://www.21.by/pub/news/2016/09/1473099513112497.jpg)
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У мінскім метро затрымалі студэнтку — знайшлі патрон да агнястрэльнай зброі. Здарэнне адбылося 5 верасня на станцыі метро "Плошча Леніна". Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, патрон заўважылі падчас дагляду яе рэчаў.
У адносінах 19-гадовай дзяўчыны праводзіцца праверка. Вядома, што яна вучыцца ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Сталічная міліцыя нагадвае, што за незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў пагражае крымінальная адказнасць. Больш падрабязна гл. тут.