У Нямеччыне загінуў беларускі дальнабойнік
05.09.2016 21:03
—
Разное

Фота: ndr.de
У Нямеччыне загінуў беларускі дальнабойнік. Здарэнне адбылося ў панядзелак каля Гановера. Як інфармуе сайт ndr.de, кіроўца не заўважыў наперадзе затор, яго грузавік аказаўся заціснуты паміж іншымі фурамі і агароджаннем. Паведамляецца пра 6 чалавек, якія пацярпелі ў выніку гэтага дарожна-транспартнага здарэння.