Пад Мінскам на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын
04.09.2016 10:32
—
Разное
Два чалавекі загінулі на пажары, які адбыўся ў Мінскім раёне ў ноч на нядзелю. Як паведамляе сталічнае абласное ўпраўленне МНС, сёння ў 3.20 паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Русіновічы. Гаспадара дома, беспрацоўнага мужчыну 1965 года нараджэння, а таксама яго 83-гадовую маці-пенсіянерку ўратаваць не ўдалося. Прычына пажару высвятляецца.
Напярэдадні ў Капылі ад агню пацярпеў 9-гадовы хлопчык, вучань сталічнай школы №55. Увечары яго шпіталізавалі з апёкамі 1-3 ступені (1% цела). Прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас палення смецця на падворку прыватнага дома.
Усяго за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці зафіксавана 5 пажараў.