У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг

Источник материала:  
01.09.2016 11:01 — Разное
У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг
Здымак з архіву.

У Мінску аштрафавалі расіяніна, які збіў беларуса за ўкраінскі сцяг. Здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Дамброўскага і Матусевіча. Мінчук Артур Хаменка вёз на аўтамабілі сына на трэніроўку, спазняўся, і абагнаў "Таёту" з расійскімі нумарамі. У адказ кіроўца неаднаразова "падрэзаў" машыну Хаменкі, а на святлафоры выскачыў з легкавіка і падбег да беларуса.

Як інфармуе тэлеканал "Белсат", калі Артур Хаменка апусціў шкло, расіянін нанёс удар кулаком і, трымаючы дзверы, спрабаваў працягваць наносіць удары. У гэты час пасажыр "Таёты" накінуўся на аўтамабіль беларуса, у выніку трэснула шыба і разбілася люстэрка.

Хаменка лічыць, што прычына канфлікту не толькі ў непадзеленай трасе, але і ў тым, што на панэлі аўтамабіля быў украінскі сцяг. "Прыбейце гэтага хахла, у яго хахляцкі сцяг!", — прыгадаў адно з выказванняў падчас нападу мінчук. У распачацці крымінальнай справы па факце збіцця Артуру Хаменку адмовілі (нягледзячы на наяўнасць вынікаў экспертызы). Нападніка пакаралі толькі штрафам — 210 беларускімі рублямі — за пашкоджаны аўтамабіль. Пацярпелы працягвае шукаць сведкаў гэтага здарэння і спадзяецца на правасуддзе.

←У Хоцімскім раёне скутэрыст трапіў пад грузавік і загінуў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика