У Хоцімскім раёне скутэрыст трапіў пад грузавік і загінуў
01.09.2016 10:41
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: sk.gov.by
У Хоцімскім раёне скутэрыст трапіў пад грузавік і загінуў. Трагічнае здарэнне адбылося ў другой палове дня 31 жніўня ў вёсцы Ялавец. Як інфармуе прэс-служба МУС, мужчына на скутэры выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з МАЗам.
Пра ўзрост загінулага нічога не паведамляецца. Адзначаецца, што ён быў жыхаром вёскі Альшоў-1, нідзе не працаваў.