У гарах Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі
21.08.2016 10:23
—
Разное

У гарах Кабардзіна-Балкарыі разбіўся парапланерыст з Беларусі. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на МНС Расіі. Інфармацыі пра знікненні 26-гадовага беларуса паступала да выратавальнікаў 20 жніўня. Інцыдэнт здарыўся ў Чэракскім раёне ля пасёлка Булунгу.
У суботу ўдзень цела парапланерыста знайшлі на скальнай паліцы ў каньёне без прыкметаў жыцця. З-за надыходу цемры выратавальныя працы былі спыненыя. Яны працягнуліся ў нядзелю раніцай.
Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.