Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла

Сям’я мінчан выехала на адпачынак у Расію і знікла. Інфармацыю пра гэта распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках валанцёры пошукава-выратавальнага атраду “Анёл”.
Паводле паведамлення, 45-гадовы Хачатур Закаран, яго 37-гадовая жонка Наталля і іх дзеці (Юра — 2 гады, Тыгран — 9 гадоў, Элеанора — 11 гадоў) выехалі ў Мінска 17 жніўня на аўтамабілі Volkswagen Caddy. У той дзень пасля 17.00 яны павінны былі перасекчы беларуска-расійскую мяжу, аднак з моманту выезду Закараны перасталі выходзіць на сувязь з роднымі і дагэтуль нічога не вядома пра іх лёс.
Закаран Наталля Уладзіміраўна нарадзілася 14 лістапада 1979 года, яе рост 165, нармальны целасклад, валасы чорныя, вочы карыя. Была апранутая ў цёмна-сінія вузкія джынсы, цёмна-сінюю майку на брэтэльках, кароткую белую вятроўку з яркімі кветкамі спераду.
Закаран Хачатур Давідавіч нарадзіўся 22 ліспатада 1971 года, яго рост прыкладна 175 см, целасклад поўны, валасы кароткія корныя, вочы карыя. Быў апрануты ў сініюю майку, джынсавыя капры (падоўжаныя шорты) блакітнага колеру, бежавыя макасіны.
Усіх, хто мае інфармацыю пра зніклых, просяць тэлефанаваць валанцёрам-выратавальнікам па нумары +375 33 6666 033 або ў міліцыю па нумары 102.