У Літве знайшлі "Lexus", скрадзены ў беларусаў у Паланзе (фота)
20.08.2016 12:30
—
Разное

Фота літоўскай паліцыі.
У Літве знайшлі "Lexus", скрадзены за некалькі дзён да гэтага ў беларусаў у Паланзе. Як інфармуе Delfi, сігналізацыя, устаноўленая ў легкавіку, злодзеяў не спыніла. Паліцыя знайшла аўтамабіль у лесе пад маскіровачнай сеткай. Было вырашана зрабіць засаду і пачакаць "новых уладальнікаў". На наступны дзень "Lexus" выехаў з лесу, на ім ужо стаялі нумары іншай краіны. Паліцэйскія затрымалі 35-гадовага жыхара Палангі, які раней меў праблемы з законам на радзіме і ў замежжы.
Адзначаецца, што падчас ператрусу ў зламысніка знайшлі абсталяванне, якое магло выкарыстоўвацца для ўгону аўтамабіляў. Мужчыне пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.