У Гродне ноччу невядомыя падпалілі аўтамабіль
06.08.2016 13:56
—
Разное

Здымак з архіву.
У Гродне мінулай ноччу невядомыя падпалілі легкавік. Як адзначае прэс-служба МНС Гродзенскай вобласці, паведамленне аб узгаранні аўтамабіля "ВАЗ-2106" на вуліцы Гарадзенскай яны атрымалі ў 3.24. Агонь паспеў пашкодзіць лакафарбавае пакрыццё. У машыне было разбітае шкло з вадзіцельскага боку.
Адзначаецца, што прычына пажару — падпал.