Суд канфіскаваў у жыхара Брэста больш за 110 тысяч еўра
Фота: Fotolia
Суд канфіскаваў у жыхара Брэста больш за 110 тысяч еўра. У красавіку ў пункце пропуску "Дамачава" на беларуска-польскай мяжы ў 42-гадовага мужчыны, які на аўтамабілі вяртаўся з Польшчы, знайшлі незадэклараваную валюту. Грошы былі схаваныя ў асабістых рэчах, а таксама знаходзіліся ў пасажыраў. Паколькі знойдзеная сума перавышала дазволеную ў памеры 10 тысяч долараў, валюту мытнікі забралі, а матэрыялы накіравалі ў суд.
Таксама парушальнік заплаціць вялікі штраф — 6300 рублёў, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".
З 4 красавіка ў Беларусі стала дзейнічаць больш жорсткае пакаранне за незаконнае перамяшчэнне грошай праз мяжу. Калі сума незадэклараванай валюты перавышае 30 тысяч долараў, то яе ўладальніку пагражае крымінальная адказнасць — да 5 гадоў пазбаўлення волі.