Двухгадовае дзіця выпала з сёмага паверху і засталося жывым
02.08.2016 10:46
—
Разное

Фота: hvylya.net
1 жніўня ў Віцебску на праспекце Будаўнікоў адбыўся няшчасны выпадак з двухгадовым дзіцем.
Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, каля 19.30 дзіця выпала з кватэры на сёмым паверсе. На шчасце, дзіця засталося жывым, але атрымала шматлікія траўмы. Яго шпіталізавалі ў абласную клінічную лякарню.
Міліцыя нагадвае бацькам, што варта прадумваць сістэму абароны ад падобных выпадкаў.