У аўтааварыі пад Крупкамі загінулі двое дарослых і гадавалае дзіця (фота)

Источник материала:  
25.07.2016 07:02 — Разное
У аўтааварыі пад Крупкамі загінулі двое дарослых і гадавалае дзіця (фота)
Фота: БЕЛТА

Аўтааварыя з трыма ахвярамі адбылася ўдзень 24 ліпеня ў Крупскім раёне Міншчыны. Пра ДТЗ паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяну Беланогую.

У аўтааварыі ўдзельнічалі два аўтамабілі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца "Хёндэ" не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з "Аўдзі", якая рухалася насустрач яму.

Ад атрыманых цяжкіх траўмаў на месцы загінуў 30-гадовы кіроўка "Хёндэ" і 24-гадовая пасажырка. Гадавалае дзіця, якое яны везлі з сабой, было шпіталізаване з цяжкімі траўмамі. На жаль, дактарам не ўдалося выратаваць яго жыццё.

←Беларусь - кормилица для российских сладкоежек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика