У Дзятлаўскім раёне жорстка забілі пенсіянерку (фота)

Фота: Следчы камітэт
У вёсцы Барташы Дзятлаўскага раёна жорстка забілі 75-гадовую пенсіянерку. Труп жанчыны са шматлікімі колата-рэзанымі ранамі галавы і шыі знайшлі ўвечары 5 ліпеня ў яе доме. Суседзі ўбачылі, што ў доме разбітае акно, а ўнутры памяшкання раскіданыя рэчы і паведамілі ў міліцыю.
Як папярэдне выявілі следчыя, забойства адбылося прыкладна ў 22.00 4 ліпеня. Меркаванага забойцу вылічылі па слядах, пкінутых на месцы злачынства — гэта раней судзімы 19-гадовы жыхар пасёлка Наваельня. Падазраванага затрымалі ў аўторак у раёне сталічнага чыгуначнага вакзала. Падчас затрымання ў яго знайшлі нож, а на вопратцы былі сляды, характэрныя для здзяйснення злачынства.
Распачатая крымінальная справа паводле п.2 ч.2 арт.130 (забойства заведама састарэлай асобы). Справай займаецца Следчы камітэт. Ідзе выясвятленне ўсіх абставінаў злачынства, а таксама матываў яго здзяйснення.