У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" удзельнічаюць 200 чалавек

Источник материала:  
18.06.2016 17:37 — Разное
У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" удзельнічаюць 200 чалавек
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У ліквідацыі пажару на заводзе "Палімір" у Наваполацку удзельнічаюць 200 чалавек. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік вытворчага аддзела прадпрыемства Віталь Руткевіч. Паводле яго слоў, задзейнічаныя сілы "Паліміра" і падраздзяленні МНС. Праца цэха, дзе адбылося ўзагаранне, прыпынена, а іншыя цэхі працягваюць працаваць у звычайным рэжыме.

Штаб па ліквідацыі наступстваў здарэння ачоліў гендырэктар ААТ "Нафтан". Прычыны здарэння высветліць спецыяльная камісія.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне на "Паліміры" адбылося каля 13-й гадзіны 18 чэрвеня. У адным з цэхаў загарэлася газаразмеркавальная ўстаноўка. Адзначаецца, што пацярпелых няма і што няма пагрозы жыхарам горада.

←"А вось і гол!". Как посол Беларуси во Франции комментировал матч Евро-2106 - на мове и в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика