Затрымалі пенсіянерку: пайшла ў бібліятэку і знайшла чужыя 6 тысяч еўра

Источник материала:  
24.05.2016 11:56 — Разное
Затрымалі пенсіянерку: пайшла ў бібліятэку і знайшла чужыя 6 тысяч еўра
Фота: ria.ru

У Мінску затрымалі пенсіянерку, якая ў банку забрала чужыя 6 тысяч еўра. Пакет з валютай прынёс з сабой малады чалавек. Частку еўра ён памяняў на беларускія рублі, а пакет з астатняй сумай забыўся ў банку. Калі ж хлопец вярнуўся, грошы зніклі. Давялося падключаць да іх пошуку праваахоўнікаў.

Верагодна, з дапамогай камер відэаназірання высветлілася, што пакет з еўра забрала 56-гадовая жанчына. Затрыманая распавяла міліцыянерам, што пайшла ў бібліятэку, каб вярнуць кнігі. Па дарозе яна зайшла ў банк — хацела купіць латарэйны білет. Там яна і заўважыла каля акенца адной з касаў чорны пакет з еўра. Жанчына не вытрымала спакусы, забрала яго і пайшла дахаты.

Крымінальную справу ў адносінах пенсіянеркі распачалі па артыкуле "Крадзеж" (арт. 205 КК Беларусі), паведаміла БЕЛТА прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Мінска Таццяна Абозная.

←Остановить строительство может только приход. К нему с призывом спасти Котовку и обратились

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика