Хлопчык, які выпаў у Брэсце з акна 8-га паверха, памёр у бальніцы
24.05.2016 09:35
—
Разное

Фота: virtualbrest.by
Хлопчык, які выпаў у Брэсце з акна 8-га паверха, увечары 23 траўня памёр у бальніцы. Пра гэта паведамляе "Віртуальны Брэст".
Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося раніцай у панядзелак у доме № 32 па Луцкай вуліцы. Хлопчык быў у кватэры з маці, якая знаходзілася ў кухні. Дзіця ў адным з пакояў залезла на падаконнік, адкрыла акно і праз нейкія імгненні паляцела ўніз.
Хлопчыка завезлі ў рэанімацыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной дзіцячай бальніцы, ён быў у цяжкім стане.
Такія здарэнні з дзецьмі сёлета ўжо фіксаваліся. У пачатку траўня ў Мінску двухгадовая дзяўчынка выпала з 7-га паверха, а ў сакавіку ў Магілёве загінула двухгадовае дзіця, якое выпала з акна пятага паверха.