У Мінску ў ДТЗ трапілі 5 аўтамабіляў, сярод іх чатыры "Опеля" (фота)
17.05.2016 20:16
—
Разное

Фота: БЕЛТА
З-за няўважлівасці кіроўцы ў Мінску ў ДТЗ трапілі 5 аўтамабіляў. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17.30 на вуліцы Матусевіча.
Як паведаміў БЕЛТА інспектар ДПС ДАІ Фрунзенскага раёна Мікалай Шорын, 28-гадовы кіроўца "Опеля" няправільна выбраў хуткасць руху і дыстанцыю, у выніку яго легкавік урэзаўся ў аўтамабіль, які спыніўся наперадзе. Па інэрцыі гэтая машына сутыкнулася з іншымі легкавікамі. Пацярпелі аж чатыры "Опеля" і адна "Шкода".
Адзначаецца, што дарожна-транспартнае здарэнне не выклікала працяглай затрымкі ў руху транспарту. Ніхто з людзей не пацярпеў. Дарэчы, усе кіроўцы пяці аўтамабіляў былі цвярозыя, дакументы ў іх у парадку.