На Дзень Перамогі вайсковая палявая кухня ўрэзалася ў гарадскі аўтобус (фота)
10.05.2016 12:43
—
Разное
Фота: vk.com/zellobar
У Баранавічах Дзень Перамогі быў адзначаны незвычайным ДТЗ. Аўтааварыя адбылася зранку 9 траўня каля музычнай школы.
Як піша intex-press.by, па вуліцы ехала вайсковая машына, да якой была прычэпленая палявая кухня. Счэпнае прыстасаванне нечакана абарвалася, і кухня пакацілася ды ўрэзалася ў гарадскі аўтобус.
Сума шкоды склала да 400 еўра, таму аўтобусны парк і вайскоўцы разабраліся ў інцыдэнце без удзелу ДАІ.