У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць "Анатоль Шкарпэтак" і "Каханне Казлоўскі"

Источник материала:  
19.04.2016 21:24 — Разное
У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць "Анатоль Шкарпэтак" і "Каханне Казлоўскі"

Кур'ёзныя імёны чыноўнікаў з'явіліся на сайце Брэсцкага гарвыканкама. Гэта стала вынікам перакладу з дапамогай аўтаматычнага перакладчыка.

Як піша tut.by, 10 снежня 2015 года мінчук Сяргей Бахун паскардзіўся ў Брэсцкі гарвыканкам, што на сайце гэтай структуры няма беларускай версіі. Праз чатыры месяцы, 15 красавіка, ён атрымаў адказ аб тым, што пытанне вырашанае: "У выніку праведзенай працы на сайце гарвыканкама створаны неабходны інструмент перакладу інфармацыі на беларускую мову".

Выявілася, што сайт гарвыканкама абсталявалі кнопкай пераходу на аўтаматычны пераклад у гугл-транслэйце. У выніку гарвыканкам нечакана абзавёўся новымі работнікамі. Напрыклад, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Анатоль Наскоў стаў у беларускай версіі "Анатоль Шкарпэтак", яго намесніца Алеся Округ — "Алеся Акруга", дэпутатка гарсавета Любоў Казлоўская — "Казлоўскi Каханне", кіраўнік справамі адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста Уладзімір Тупіца (націск на першы склад) — "Уладзiмiр Тупень".

←Более 1,5 тыс. байкеров приедут в Минск 23 апреля на "H.O.G. Rally Minsk"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика