61-гадовая брэстаўчанка выкінулася з 14-га паверху

Источник материала:  
19.04.2016 21:51 — Разное
61-гадовая брэстаўчанка выкінулася з 14-га паверху
Фота: virtualbrest.by

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе акалічнасці гібелі 61-гадовай жанчыны.

У каментары БелаПАН афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова паведаміла, што цела пенсіянеркі з прыкметамі падзення з вышыні знайшлі зранку 19 красавіка каля шматпавярховага жылога дома ў Брэсце.

Жанчына жыла ў кватэры на 14-м паверсе гэтага дома. Яна пакінула перадсмяротную запіску з просьбай нікога не вінаваціць у здарэнні.

Блізкія распавялі, што пенсіянерка была ў прыгнечаным настроі з-за праблем са здароўем. Самагубных намераў родным яна не выказвала.

Паведамляецца, што ў момант здарэння жанчына была ў кватэры адна. Мяркуецца, што яна выпала з гаўбца сваёй кватэры.

←У Брэсцкім гарвыканкаме цяпер ёсць "Анатоль Шкарпэтак" і "Каханне Казлоўскі"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика