Каляндар: 145 год Адаму Гурыновічу

Источник материала:  
23.01.2014 — Разное

І іншыя падзеі тыдня.

24 студзеня. 75 гадоў назад (1939) у Мінску заснаваная і адкрытая Дзяржаўная карцінная галерэя (у 1957 – 1993 гг. – Дзяржаўны мастацкі музей, з 1993 года – Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).
***
25 студзеня. 145 гадоў з дня нараджэння Адама Гілярыя Гурыновіча (1869 – 1894), беларускага паэта-дэмакрата, фалькларыста. Нарадзіўся ў Кавальках Вілейскага павета Віленскай губерні, цяпер Мядзельскі раён. Род Гурыновічаў вядомы з 15 стагоддзя (герб “Праўдзіц”). Далёкія продкі Адама Гурыновіча – па бацькавай лініі – былі выхадцамі з Арабіі, татарамі-мусульманамі і мелі прозвішча Гурын.

Маці паходзіла з гетманскага роду Сяняўскіх. Рана асірацеў (бацька памёр, калі яму было сем гадоў). Скончыў Віленскае рэальнае вучылішча (1887), вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1887 - 1893). У 1893 годзе за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і паўгода праседзеў у Петрапаўлаўскай крэпасці ў Пецярбургу. Па стану здароўя выпушчаны з турмы, аднак пакараны ссылкай пад нагляд паліцыі ў фальварак Крыстынопаль каля Смаргоні.

Пісаў на беларускай, польскай, рускай мовах. Выступаў таксама як перакладчык, этнограф, фалькларыст. Вялікая частка спадчыны Адама Гурыновіча загінула: 8 сшыткаў было канфіскавана паліцыяй, іншыя матэрыялы пасля арышту пісьменніка знішчаны братам. Упершыню творы Адама Гурыновіча апублікаваныя  ў 1921 годзе ў газеце “Беларускі звон”. Памёр у 1894 годзе ад чорнай воспы, якую набыў у турме. У гонар Адама Гурыновіча ў Вілейцы названая вуліца, а ў Мядзеле – завулак.
***
28 студзеня. 95 гадоў з дня нараджэння Паўла Кармуніна (1919 – 2002), беларускага акцёра, народнага артыста Беларусі.
***
29 студзеня. 130 гадоў з дня нараджэння Антона Луцкевіча (1884 – 1942), беларускага палітычнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, публіцыста, літаратурнага крытыка.
***
100 гадоў з дня нараджэння Любові Бацвіннік (1914 – 1980), дыктара Беларускага радыё, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.
***
Студзень. 1961 год. Утворанае Іжанскае лясніцтва.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота livemaster.ru.

←Як Васіля Шаранговіча хрысцілі: кум і кума забылі імя, што выбрала мама

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика