Інфармацыя пра паведамленні аб замініраванні маладзечанскіх школ афіцыйна пацвердзілася
05.09.2013
—
Разное
Каля гімназіі-каледжа мастацтваў.
– У Маладзечна накіраваныя спецыялісты выбуховай тэхнікі, спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Рэспублікі Беларусь і ўнутраных войскаў, – гаворыць начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Данільчанка. – Міліцыя і мясцовыя органы ўлады прадпрымаюць усе меры для бяспекі жыхароў.Сёння днём у адрас кіраўніцтва шэрагу школ горада Маладзечна паступілі паведамленні аб тым, што іх навучальныя ўстановы нібыта замініраваныя. Як прынята ў такіх выпадках, неадкладна пачалася эвакуацыя дзяцей і персаналу.
Як развіваліся падзеі, глядзіце ТУТ.
Падазраваных у распаўсюджванні пагроз аб мініраванні школ Маладзечна двое
Як бацькі даведваліся, ці адпраўляць сваіх дзяцей у школу
Ёсць падазраваны ў "замініраванні" маладзечанскіх школ
Аляксандр Яхнавец спадзяецца, што заўтра дзеці змогуць прыйсці ў школу
Рэдакцыя "РГ".