Сёння – угодкі каранацыі Міндоўга. Літва святкуе

Источник материала:  
06.07.2013 — Разное

Літва сёння, 6 ліпеня, святкуе 760-яўгодкі каранацыі вялікага князя Міндоўга (1253 год), які запачаткаваў Літоўска-беларускую дзяржаву.

У Беларусі на афіцыйным узроўні святы, звязаныя з ВКЛ, не адзначаюцца.

Сёння, а 21-йгадзіне літоўцы усяго свету ўжо пяты раз будуць выконваць "Нацыянальную песню".

Спачатку яе пачнуць выконваць у Новай Зеландыі, у суботу ўвечары, "Нацыянальная песня" праляціць над Аўстраліяй, Расіяй, Грузіяй, Турцыяй, а потым дойдзе да Літвы. З Літвы яе выкананне падхопяць Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Гавайскія выспы, Аргенціна і ЗША.

"Падарожжа "Нацыянальнай песні" а свеце – гэта дзве кранальныя хвіліны, у час якіх літоўцы усяго свету ў адзін і той жа час выконваюць гімн краіны.

"Мне не даводзілася чуць, каб у свеце быў нейкі аналаг выканання гімна", – сказаў кіраўнік ініцыятывы Раймундас Даўбарас.

Гімн будуць выконваць літоўскія абшчыны ў больш чым 20 месцах свету. У Вільні літоўцы збяруцца на плошчы Кудзіркі, у Каўнасе – ля замка.

"Наша ніва" паводле Delfi.lt.

Фота vialejka.info

←Отпуск белорусов: мы за ценой не постоим

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика