Што чытаюць у Беларусі?

Источник материала:  
23.04.2013 — Разное

Напярэдадні Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які адзначаецца сёння, “НГ” прааналізавала тыя выданні, што найбольш купляюць у беларускіх кнігарнях і анлайн-крамах

Топ-5 самых папулярных кніг беларускіх аўтараў

“Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча. Прысвечаны падзеям беларускай гісторыі XVI стагоддзя, твор па-ранейшаму застаецца адным з самых чытальных у Беларусі. Упершыню кніга выйшла на беларускай мове ў 1972 годзе ў выдавецтве “Мастацкая лiтаратура”. Неаднаразова перавыдавалася. Вядомыя пераклады твора на рускую і чэшскую мову. Кнігу не баючыся можна назваць сапраўдным нацыянальным скарбам. Каштуе выданне каля 25 тысяч рублёў.

 

 

 

 

“Площадь согласия” Наталлі Батраковай. Кніга пра каханне, якое нарадзілася паміж ім і ёю яшчэ ў студэнцкія часы і якое зноў ажыло праз васямнаццаць гадоў. Аўтар упэўнены: сапраўднае каханне, як і сапраўднае сяброўства, даецца з неба. Гэта ўзаемны энергетычны абмен. І нават страціўшы сувязь адзін з адным, немагчыма не думаць, не ўспамінаць, не марыць аб новай сустрэчы, каб расставіць усе кропкі над i і навучыцца дараваць. Каштуе кніга каля 150 тысяч рублёў.

 

 

 

 

“Дзікія кошкі Барсума” Генадзя Аўласенкі. Разам з аўтарам чытач падарожнічае на некалькі таямнічых планет — планету Барсум, якой кіруюць жанчыны — “дзікія кошкі”, і фермерскую планету Аграполіс, поўную супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул зведзеныя да стану хатняй жывёлы. Яны звычайны тавар, які па неабходнасці купляюць мясцовыя фермеры. Кошт кнігі — каля 27 тысяч рублёў.

 

 

 

 

“Руслан Салей. Просто лучший. Simply the Best” Сяргея Аляхновіча. Гэта кніга-памяць пра беларускага хакеіста, абаронцу яраслаўскай каманды “Лакаматыў” і зборнай Беларусі Руслана Салея, які загінуў ва ўзросце 36 гадоў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем, калі каманда вылятала ў Беларусь на матч супраць мінскага “Дынама”. Пра выдатнага хакеіста, чулага бацьку і мужа, надзейнага сябра ўспамінаюць яго маці, жонка, трэнер Майк Бэбкок, энхаэлаўцы і хакеісты зборнай Беларусі. Каштуе кніга каля 80 тысяч рублёў.

 

 

 

 

“Космобиолухи” Вольгі Грамыка і Андрэя Уланава. Фантастычны баявік пра падарожжа піратаў... у космас! Разам з піратамі на далёкія планеты адпраўляюцца сакрэтныя базы, нахабныя навукоўцы, бравыя дэсантнікі, шкодныя кібаргі. Прыгоды і... камедыя палажэнняў. Існуе працяг кнігі пад назвай “Космоэколухи” пра працу касмічнага дальнабойшчыка. Кожная кніга каштуе каля 70 тысяч рублёў.

 

 

 

 

 

Топ-5 замежных мастацкіх выданняў, якія больш за ўсё купляюць

  • “Вселенная Стивена Хокинга”. У выданне ўвайшлі тры навукова-папулярныя творы выбітнага фізіка сучаснасці англічаніна Стывена Хокінга, дзе ён займальна і даступна распавядае аб прыродзе прасторы і часу, пра паходжанне Сусвету і яго магчымы лёс. Каштуе кніга каля 150 тысяч рублёў.
←Новости витебского региона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика