Побач з «Космасам»

Источник материала:  
20.03.2013 — Разное

Помнік Уладзіміру Мулявіну ўстановяць у цэнтры Екацярынбурга.

Ва ўрадзе Свярдлоўскай вобласці прайшла нарада на ўзроўні першага намесніка старшыні Уладзіміра Уласава па пытанні стварэння ў Екацярынбургу помніка народнаму артысту СССР Уладзіміру Мулявіну. Прынята ўзгодненае рашэнне аб узвядзенні мемарыяла на алеі, якая вядзе да кас кінаканцэртнага тэатра «Космас» (вул. Дзяржынскага, 2), паведамляе БЕЛТА.

Менавіта ў тэатральнай зале ансамбль «Песняры» выступаў на працягу больш за два дзясяткі гадоў. Згода на ўстаноўку помніка атрымана ад Прэзідэнта Беларусі, губернатара Свярдлоўскай вобласці і мэрыі Екацярынбурга.

Стварэнне мемарыяла ініцыявана Міністэрствам культуры Беларусі і ад-дзяленнем Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў Екацярынбургу. У бліжэйшы час плануецца правядзенне конкурсу сярод беларускіх скульптараў на стварэнне эскіза помніка.

Грамадзяне Беларусі, а таксама прадпрыемствы ўсіх форм уласнасці, якія жадаюць дапамагчы ў стварэнні мемарыяла, могуць ажыццявіць грашовы перавод на разліковы рахунак 135018030139 ААТ «ААБ Беларусбанк», філіял № 529 («Белсувязь»), код 72.

←Рассольник овощной

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика