Пагоня з пісталетам у Куранцы

Источник материала:  
14.02.2013 — Разное

Кадр з фільма “Фарсаж 5”.

Другога снежня ў гадзіну ночы ў вёсцы Куранец пачалася пагоня.

Кіроўца “Мазды” пад’ехаў да вясковага Дома культуры і пасігналіў, каб яму далі праехаць. Нецвярозаму 30-гадоваму жыхару Вілейкі Сяргею Івашкевічу, які якраз стаяў на дарозе побач з машынай, што таксама не давала праехаць, гэта не спадабалася...

Ён дастаў з-пад пасажырскага крэсла пнеўматычны пісталет і балончык са сціснутым паветрам і пачаў пагражаць кіроўцу на вачах у маладзёнаў, якія стаялі непадалёк. Кіроўца не захацеў высвятляць адносін і вырашыў хуценька з’ехаць.

Івашкевіча гэта раззлавала. Ён скочыў у сваю машыну, за рулём якой быў бацька, і сказаў, што ім трэба дагнаць “Мазду”, у якой быццам бы едзе знаёмы.

Ён гнаўся за сваім “крыўднікам” аж да самай Вілейкі. Там “Мазда” спынілася на аўтастаянцы на плошчы Леніна. Івашкевіч таксама  стаў, выйшаў з машыны і зноў падышоў да кіроўцы ды накіраваў пісталет у яго бок. У машыне ён убачыў на заднім сядзенні дзвюх дзяўчат.

“Мазда” зноў кранулася з месца і паспяшалася з’ехаць.

Пасля гэтага мужчына супакоіўся і папрасіў бацьку адвезці яго ў бар “Дубочак” за півам. Потым яны вярнуліся на стаянку каля плошчы Леніна, дзе іх ужо чакала міліцыя.

Івашкевіч прызнаў сваю віну цалкам.

Ужо потым стала вядома, што ў пісталеце не было ні газавага балончыка, ні куляў. І мужчына пра гэта ведаў.

Суд прызначыў яму штраф у 20 мільёнаў рублёў.

Пісталет вырашылі знішчыць.

Віктар ГАТОЎКА, памочнік пракурора Вілейскага раёна.

Фота pokaz-johnson-dwayne-rewolwer.nago.net.pl

←Мысль да дело

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика